Такое меркаванне выказала намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алена Гурына.
Выпрацаваны варыянт паправак закранае абсалютна ўсе раздзелы дзеючай Канстытуцыі, але, разам з тым, не ламае сістэму, якая склалася. Важна, што ў цэнтры ўвагі абноўленай Канстытуцыі застанецца галоўная асаблівасць палітычнага курсу нашай краіны — яго сацыяльная арыентаванасць, замацаванне на канстытуцыйным узроўні асноўных прыярытэтаў дзяржавы, такіх як падтрымка сем’яў з дзецьмі, інвалідаў, пажылых людзей, стварэнне ўмоў для развіцця кожнага чалавека. І прафсаюзы заўжды падтрымлівалі і падтрымліваюць сацыяльную арыентаванасць палітыкі і эканомікі. Вельмі важна, каб чалавек, нарадзіўшыся ў нашай краіне, адчуваў сябе абароненым. Аднак у той жа час павышаецца адказнасць і самога чалавека за сябе асабіста, за стан свайго здароўя і сям’ю. Гэтая адказнасць павінна дысцыплінаваць людзей і падштурхнуць на тое, каб унесці свой асабісты ўклад у развіццё грамадства.