Не хлебам адзіным, як кажуць, жыве чалавек. Важны і яго духоўны стан, і настрой на працу. Каб падбадзёрыць работнікаў перад выхадам у поле, Жабінкаўскі райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі сумесна з аддзелам па адукацыі пры падтрымцы раённага аб'яднання прафсаюзаў арганізавалі для працаўнікоў ААТ «Ракітніца», удзельнікаў уборачнай кампаніі, невялікі канцэрт-ушанаванне «Хвала і гонар вам, хлебаробы!».
На мехдвары вадзіцелям, камбайнёрам, рабочым зернатока, адміністрацыі сельскагаспадарчага прадпрыемства пад акампанімент Івана Пішчука песні на беларускай мове выконвалі ветэраны педагагічнай працы Марыя Бахарава, Вера Мандрэнка, Раіса Саванюк, Ігар Свалаў. Працаўнікі вiталi артыстаў шчырымі апладысментамі.
Таксама словы ўдячнасці за нялёгкую, крапатлівую працу на хлебаноснай ніве і пажаданні шчасця, моцнага здароўя выказалі Наталля Урбан, старшыня райкама прафсаюза і Ніна Калыбская, старшыня аб'яднання прафсаюзаў.