Уборачная кампанія на Брэстчыне набірае абароты. У вобласці вызначыліся і першыя “тысячнікі”: сямейны экіпаж з адкрытага акцыянернага таварыства “Белавежскі” Камянецкага раёна першым намалаціў звыш тысячы тон зерня. Лідараў жніва павіншавалi старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс i старшыня Брэсцкага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Мурашкiн.